Сацсеткі і песні гурта Tor band у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі"

Вокладка сінгла Tor band / Tor band

Сацсеткі, песні, лагатып гурта Tor band у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Згадка пра гэта з'явілася ў "рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (там пазначана, што рашэнне было прынята яшчэ 29 жніўня 2022-га). Акрамя таго, "экстрэмісцкім" прызналі Patreon гурта, дзе людзі маглі дасылаць данаты музыкам.

Tor band — беларускі гурт. Іх кліпы на песні “Мы — не "народец"”, “Жыве”, “Кто, если не ты?!” набралі больш за мільён праглядаў на YouTube. Цяпер гэтыя і іншыя песні "экстрэмісцкія".

Удзельнікаў гурта 28 кастрычніка затрымалі ў Рагачове разам з жонкамі. Вядома, што чатыром затрыманым прызначылі па 15 сутак арышту. Сацсеткі Tor band цяпер знаходзяцца пад кантролем сілавікоў. Міліцыянеры прыходзілі з гутаркамі да тых, хто здымаўся ў кліпах гурта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.