СААЗ пракаментавала суботнік, абвешчаны ў Беларусі

СААЗ пракаментавала суботнік, абвешчаны ў Беларусі

Рашэнні пра масавыя мерапрыемствы ў Беларусі павінны прымацца з улікам усіх рызыкаў для здароўя насельніцтва. Такі к прэс-службе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) пракаментавалі суботнік, абвешчаны ў Беларусі на 25 красавіка. 

"СААЗ рэкамендуе кожнае рашэнне аб абмежаванні, змене, пераносе, адмене або правядзенні масавых мерапрыемстваў засноўваць на стандартных правілах ацэнкі пагрозы рызыкі. Гэтыя рашэнні павінны быць часткай ўсёабдымнага падыходу ўладаў па барацьбе з успышкай", — цытуе РІА "Новости" адказ прэс-службы СААЗ.

Суботнік у Беларусі абвешчаны на 25 красавіка па асабістым рашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ніякай дадатковай пагрозы распаўсюду каранавіруса суботнік не нясе, бо людзі і ў іншыя дні ходзяць на працу. Таму, маўляў, адмяняць або пераносіць суботнік няма падставаў. 

Сам беларускі кіраўнік плануе правесці суботнік у адным з паўднёвых раёнаў краіны. Там ён, верагодна, будзе садзіць лес. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі