Вы тут

Ryanair чакае ад Мінска гарантый бяспекі пералётаў над Беларуссю

Самалёт Ryanair, які прымусова садзілі ў Мінску / Reuters

Беларускія ўлады павінныя даць гарантыі бяспекі палётаў над сваёй тэрыторыяй. Пра гэта заяўляюць у ірландскай авіякампанія Ryanair, паведамляе interfax.by са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

У траўні самалёт кампаніі Ryanair прымусова пасадзілі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пад канвоем знішчальніка. З борта самалёта быў зняты блогер Раман Пратасевіч і навучэнка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Сафія Сапега. Іх узялі пад варту.

Кіраўнік Ryanair Майкл О'Ліры назваў гэты інцыдэнт "угонам, ажыццёўленым пры падтрымцы дзяржавы".

Як паведамляе Bloomberg, авіякампанія накіравала даклад пра гэтае здарэнне ў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ICAO).

Для Беларусі гэты інцыдэнт меў значныя наступствы. Еўрасаюз забараніў беларускім самалётам выкарыстоўваць паветраную прастору ЕС. Еўрапейскія авіякампаніі пазбягаюць паветранай прасторы Беларусі. Акрамя таго, у ЕС заяўляюць, што прымуць санкцыі супраць чыноўнікаў, адказных за гэты інцыдэнт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.