Вы тут

Руслан Цевераў названы найлепшым гульцом тура чэмпіянату Беларусі

Руслан Цевераў / Football.By​

Руслан Цевераў прызнаны найлепшым гульцом 21-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У хатнім паядынку з брэсцкім "Дынама" 27-гадовы нападнік "Віцебска" зрабіў галявы дубль і дапамог сваёй камандзе дамагчыся перамогі з лікам 3:1.

У гэтым сезоне Руслан Цевераў забіў ужо 8 мячоў. Дзякуючы гэтаму поспеху віцябляне набралі 30 ачкоў і падняліся на 6-е месца ў турнірнай табліцы нацыянальнага першынства.

Лідзіруе дзеючы чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр", у актыве якога 47 балаў.

Другім ідзе барысаўскі БАТЭ, які мае 45 ачкоў, на трэцім месцы Брэсцкі "Рух" — 43 балы, у сталічнага "Дынама" на адно ачко менш.

Матчы 22-га тура адбудуцца 11 і 12 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.