Румас прапанаваў Канапацкай працу ва ўрадзе — яна не пагадзілася

Румас прапанаваў Канапацкай працу ва ўрадзе — яна не пагадзілася

Дэпутатка Ганна Канапацкая атрымала ад прэм'ер-міністра Сяргея Румаса прапанову працаваць ва ўрадзе. Але яна адмовілася ад гэтай прапановы, піша TUT.by.

Румас паклікаў Канапацкую на працу ва ўрад, калі ў Палаце прадстаўнікоў праходзіла нулявое слуханне бюджэту. Пасля гэтага Канапацкая сустрэлася з кіраўніком урада, дзве гадзіны яны абмяркоўвалі эканамічныя пытанні, але на працу ва ўрад дэпутатка не перайшла.  

У каментары TUT.by яна патлумачыла прычыны свайго рашэння: "У сённяшняй палітычнай і эканамічнай мадэлі я не змагу рэалізаваць тыя рэформы, якія неабходныя ў краіне і прыхільніцай якіх я з'яўляюся. Пры гэтым я запэўніла Румаса, што ў маёй асобе ўрад заўсёды можа разлічваць на супрацоўніцтва з канструктыўнай апазіцыяй і дыялог з грамадзянскай супольнасцю".

Ганна Канапацкая была адзінай прадстаўніцай апазіцыйнай партыі (Аб'яднанай грамадзянскай партыі), якая трапіла ў Палату прадстаўнікоў шостага склікання. Перад заканчэннем свайго дэпутацтва Канапацкая выступіла з законапраектам пра гарантыі бяспекі экс-прэзідэнту. Законапраект выклікаў вялікі розгалас. У выніку АГП 1 снежня выключыла Канапацкую са сваіх шэрагаў, абвінаваціўшы ў страце сувязі з партыяй. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі