Ганну Канапацкую выключылі з АГП

Ганну Канапацкую выключылі з АГП

Ганну Канапацкую выключылі з Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Такое рашэнне 1 снежня прынялі партыйцы на палітрадзе АГП, прысвечанай вынікам парламенцкіх выбараў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў Аляксей Кірыенка, намеснік старшыні АГП.

Выключэнне стала фармальнай працэдурай. Канапацкая заявіла, што пакідае АГП, яшчэ ў верасні. Нагодай стала тое, што на з'ездзе АГП яна не пабачыла сваё імя ў партыйных спісах вылучэнцаў на парламенцкія выбары.

Канапацкая на выбары вылучалася самастойна. Яна сабрала неабходную для рэгістрацыі сваёй кандыдатуры 1000 подпісаў, але ў ЦВК іх забракавалі. Трапіць у Палату прадстаўнікоў на другі тэрмін у Ганны не атрымалася.

Афіцыйнае выключэнне з партыі супала з заканчэннем дэпутацкага мандату. У апошнія дні працы Палаты прадстаўнікоў Канапацкая паспела накіраваць свой заканапраект   аб гарантыях былому прэзідэнту Беларусі і членам яго сям'і. 

Пасяджэнне палітрады АГП і выключэнне Ганны Канапацкай адбывалася ў яе адсутнасць — сама Ганна Анатольеўна ў гэты час знаходзілася ў Варшаве. Пра гэта сведчаць фотаздымкі на яе старонцы ў Фэйсбуку. Цікава яшчэ і тое, што хоць сама Канапацкая раней і прыпыніла сваё сяброўства ў партыі, але ж яна была не шараговым партыйцам, а чальцом той самай палітрады, якая і прыняла рашэнне аб яе выключэнні.

Ганну Канапацкую выключылі з АГП
Ганна Канапацкая ў Варшаве / Фэйсбук

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі