Вы тут

"Рух" выйшаў у эліту беларускага футбола

"Дняпро" — "Рух" / vk.com/mogilevskiydnepr

Брэсцкі "Рух" выйшаў у эліту беларускага футбола. У першым стыкавым матчы быў абыграны магілёўскі "Дняпро" — 2:1, а ў паўторным у асноўны час зафіксаваны лік 1:2. У дадатковы час галоў не было і прызначылі серыю пенальці. Яна атрымалася вельмі драматычная — была добрая гульня брамнікаў, промахі футбалістаў. І ўсё ж "Рух" выйграў — 5:4! Тэкставы анлайн можна пабачыць тут.

У наступным сезоне Брэст будзе прадстаўлены двума камандамі — "Дынама" (чэмпіёнам краіны) і "Рухам". А вось два ўсходнія абласныя цэнтры — Гомель і Магілёў — развіталіся з вышэйшай лігай.

Брэсцкі "Рух" прайшоў шлях з другой лігі да эліты за два сезоны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.