РСП прэзентуюць відэа пра тое, чаму яны застаюцца ў гэтай краіне (глядзець)

Трэш-гурт “Разбітае сэрца пацана” прэзентуе ў інтэрнэце кліп на песню “Вам, наркаманам” з новага, яшчэ не выдадзенага альбома. Да гэтага відэа было прадстаўленае публіцы 14 лютага падчас канцэрта каманды ў мінскім клубе "Цэнтр".

“Гэта роўд-муві, але без машын, — тлумачыць сюжэт відэа адзін з вакалістаў гурта Павел Гарадніцкі. — Гэта такая “Адысея” Гамера, падарожжа праз заснежаныя бездані да сябе. Відэа пра тое, чаму мы застаемся ў гэтай краіне. Кранальная гісторыя з элементамі дэтэктыву. Калі простымі словамі, то ў кліпе трое сяброў ідуць праз гэтыя заснежаныя далі і паступова губляюць адзін аднаго”.

У якасці рэжысёра выступіў сам Паша Гарадніцкі, камеру ўзялі ў сяброў, сябры ж і выконвалі галоўныя ролі. Праходзілі здымкі на лецішчы бубнача “РСПАляксандра Кавалёва. Звыклага для “Разбітага сэрца пацана” трэшняку ў новым кліпе не будзе.

Цяпер музыкі актыўна працуюць над новым альбомам, які пакуль яшчэ не атрымаў нават працоўнай назвы. Яго рэліз плануецца на вясну, але да гэтага “РСП” абяцаюць прэзентаваць яшчэ мінімум адну новую песню ў выглядзе інтэрнэт-сінгла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі