З'явіўся кліп "Разбітага сэрца пацана", створаны пры дапамозе штучнага інтэлекту

"Тэхналогіі шагнулі далёка наперад" / Скрыншот з відэа
"Тэхналогіі шагнулі далёка наперад" / Скрыншот з відэа

Гурт "Разбітае сэрца пацана" прадставіў новы кліп на песню "Ровар". Відэашэраг створаны пры дапамозе штучнага інтэлекту (нядаўна штучны інтэлект стварыў кліп для беларускага гурта Naviband).

"Пакуль мы рабілі гэтае відэа і хацелі павярнуць ўсё назад, тэхналогіі шагнулі далёка наперад. Мы ўжылі вынікі працы штучнага інтэлекту, як напрыклад салігорскія горы і падводныя німфы", — пішуць музыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі