"Ромб Цапкалы": што гэты жэст азначае на мове цела

Прэс-канферэнцыя Валерыя Цапкалы
Прэс-канферэнцыя Валерыя Цапкалы

Прэс-канферэнцыя Валерыя Цапкалы пасля рэгістрацыі яго ініцыятыўнай групы на прэзідэнцкіх выбарах запомніцца не толькі кепікамі ў адрас Лукашэнкі і заявамі пра рускую мову. Аказваецца, Цапкала — прыхільнік знакамітага жэсту, які называюць "ромбам", "пірамідай", "трохвугольнікам улады". Гэта калі чалавек трымае рукі перад сабой, склаўшы вялікія і ўказальныя пальцы.

Канцлер Германіі Ангела Меркель выкарыстоўвае "ромб" у сваёй палітычнай кар'еры ўжо чвэрць стагоддзя, ён стаў яе візітнай карткай. З пытаннем, што можа азначаць гэты жэст, мы звярнуліся да Юрыя Бяспалава, вядоўцы курсу НЛП-трэнінгаў і выкладчыка спецкурсаў для кіраўнікоў і прафесійных перагаворшчыкаў.

Кансультанты па публічных выступах рэкамендуюць гэты жэст як больш прымальны, чым трымаць рукі ў кішэнях ці яшчэ як-небудзь... Выступоўца можа яго выкарыстоўваць, каб пазбягаць натуральнай жэстыкуляцыі: жэстаў-"эмблем", -"ілюстратараў", -"маніпулятараў", якія могуць быць непрыгожымі, непераканаўчымі або выдаць лішнія прыкметы сапраўднага стаўлення да таго, што кажа выступоўца, — распавядае эксперт. 

Паводле яго слоў, "ромб" дапамагае чалавеку сабрацца з думкамі і сканцэнтравацца на выступе. Такім жэстам спікер можа сябе супакоіць, калі хвалюецца: "Вельмі важна назіраць за кантэкстам, дынамікай і дадатковымі прыкметамі: ступенню напружанасці рук і асобных іх частак у суадносінах са словамі і інтанацыйнымі параметрамі гаворкі".

“Ромб Цепкало”: что этот жест означает на языке тела

У выпадку з Меркель, дарэчы, усё таксама неадназначна. Брытанскія таблоіды разглядалі гэты жэст як масонскі сімвал, а французскія газеты пісалі, што "ромб — гэта прыкмета мяккасці і цвёрдасці, надзейнасці і гнуткасці". А сама палітык прызналася, што жэст гэты з'явіўся выпадкова, без усялякай дапамогі кансультантаў. Проста таму, што "ён утрымлівае нейкую сіметрыю".

За выкарыстаннем "ромба" быў заўважаны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Ён прадэманстраваў гэты жэст на палях саміту G20, які прайшоў у 2017 годзе.

У 2008 годзе гэтым жэстам карыстаўся тагачасны брытанскі прэм'ер-міністр Гордан Браўн.

Жэст актыўна выкарыстоўваюць для інтэрнэт-мемаў. Рукі Меркель накладваюць на малюнак містэра Бёрнса з Сімпсанаў, Grumpy Cat, Спока і гэтак далей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі