Вы тут

"Робіце такую прыгажосць": як Стас Міхайлаў абдымаўся з Аляксандрам Лукашэнкам

Лукашэнка і Міхайлаў / "Пул первого"

Расійскі спявак Стас Міхайлаў, які 11 ліпеня выступаў на "Купалле" ў аграгарадку Александрыя, спусціўся са сцэны да Аляксандра Лукашэнкі. Перад гэтым ён звярнуўся да кіраўніка Беларусі са словамі падзякі: "Дзякуй, што запрасілі, што такія святы ў нас ёсць, не забываеце артыстаў расійскіх, робіце такую прыгажосць". Лукашэнка са словамі "Дзякуй табе, табе дзякуй" паціснуў спеваку руку і прыабняў яго.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.