Рэйтынг якасці жыцця ў Мінску блізкі да Варшавы, Рыгі і Барселоны

Рэйтынг якасці жыцця ў Мінску блізкі да Варшавы, Рыгі і Барселоны

Мінск апынуўся ў сярэдзіне рэйтынга якасці жыцця гарадоў свету паводле сервіса Numbeo. Аўтары адпаведнага даследавання ацанілі гэты паказчык для 226 гарадоў, і беларуская сталіца заняла тут 130-е месца. Сярод гарадоў Еўропы Мінск займае 50-е месца з 78. Паводле індэкса якасці жыцця горад блізкі да Варшавы, Рыгі, Барселоны і Уроцлава.

Масква і Кіеў пры гэтым трапілі ў ніжнюю сямёрку еўрапейскага рэйтынга, а найбольш камфортнымі прызналі Эйндховен у Нідэрландах. У сусветным спісе лідарам стала Канбера — сталіца Аўстралійскага Саюза.

Сёлета індэкс якасці жыцця Мінска крыху падрос — у параўнанні з леташнім паказнікам. Раней было 141,32 пры максімальна магчымым 208,04, а цяпер — 143,39 пры максімальным 216,39.

У рэйтынгу ўлічваецца індэкс пакупніцкай здольнасці, бяспекі, аховы здароўя, кошту ўласнасці адносна прыбыткаў, а таксама часу руху транспарту, забруджвання і клімату.

 Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 15.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі