Зорка еўрапейскіх паэтычных слэмаў пакарыла Беларусь

120227 Ma6a Slam.mp3

Паэтычны слэм — штука для Беларусі не частая, але вельмі прыкольная.
Сутнасць яе заключаецца ў тым, што збіраюцца паэты, пранікаюцца атмасферай
імпрэзы і пакараюць гледачоў арыгінальнасцю сваёй паэзіі і ўласным артыстызмам.
А калі ўявіць, што слэм жаночы і што паэтак 15, і што сярод іх ёсць не толькі
беларускі, але і ўкраінкі са шведкамі, можна проста абамлець. Што і рабілі
наведвальнікі першага жаночага слэма, які мінуў у межах паэтычнага фэста “Вершы
на асфальце”
, прысвечанага 75-годдзю Міхася Стральцова.

Аксана Данільчык

 

На дэманстрацыю свайго таленту паэткі мелі па тры хвіліны, пасля чаго
строгае журы, якое складалася з гледачоў ці паэтаў-гледачоў, ставіла самую,
вядома, аб’ектыўную адзнаку. У выніку перамогу падзялілі экспрэсіўная Вера
Бурлак
і дасведчаная і жаноцкая шведка Солья Крапу.

“Я думаю, што вынікі былі вельмі суб’ектыўнымі, таму што я суб’ектыўна
заўзела за Солью Крапу і Веру Бурлак, і яны суб’ектыўна перамаглі,
— дзеліцца
сваім меркаваннем паэтка-ўдзельніца слэму Валярына Кустава. — І натуральна, што
гэта было натуральна, бо калі б не перамагла Вера, я не ведаю, хто б перамог.
Солью я чула яшчэ некалькі месяцаў таму ў Берліне, і яна там таксама зорка
слэмаў — іхніх інтэлігентных, вытанчаных, шведскіх слэмаў. Таму перамаглі
акурат тыя, за каго я заўзела”.

Валярына Кустава 


Олена Стэпаненка (Украіна)

Вядоўца імпрэзы Андрэй Хадановіч

 

Цалкам згодная з вынікамі слэму і паэтка Раіса Баравікова, якая бачыць у
падобных імпрэзах карысць для развіцця беларускіх паэтычных шоў.

Раіса Баравікова: “Канчатковы вынік быў выключна справядлівы і ў такой
нашай беларускай традыцыі, таму што перавагу аддалі госці — так яно і павінна
быць. Бо ў яе ўжо ёсць досвед, яна шмат разоў удзельнічала ў такіх імпрэзах,
таму гэта нават было нейкім чынам як перайманне досведу, як вучоба. І гэта
карысна, каб потым нам рабіць свой яркі працяг”.

Раіса Баравікова

 

Дарэчы, сама Раіса Андрэеўна адмовілася ад удзелу ў слэме з-за... страху
перад невядомасцю.

“Паколькі я сутыкнулася з гэтым ўпершыню, я не змагла зарыентавацца, якога
кшталту чытаць вершы. Вось цяпер у мяне ўжо ёсць уяўленне, што трэба, каб быў
момант гульні, каб прадэманстраваць свае акцёрскія здольнасці, і таму, скажам,
у наступны раз я, магчыма, і рызыкну. Але ўжо загадзя падрыхтую адпаведныя
творы”
, — абяцае ўсенародна любімая паэтка.

Мары Сілкеберг

 

Самым складаным падчас свайго сэту пераможца слэму Солья Крапу лічыць
моўную прорву паміж сабой і гледачамі.

Солья Крапу: “Спачатку я вельмі нервавалася, але потым з кожным новым
выступам рабілася прасцей і прасцей, я ўваходзіла ў ролю. Самае цяжкае —
усведамляць, што маю мову ніхто не разумее і ўсё адно я мушу ім нешта казаць.
Таму для мяне заўсёды лягчэй, калі ёсць хаця б нехта адзін, для каго я магу
гэта распавесці”.

Солья Крапу

Каця Зыкава

Маргарыта Аляшкевіч

Паводле слоў літаратара Сяргея Балахонава, перамога абедзвюх паэтак мела
пад сабой падставы.

Сяргей Балахонаў: “Адчувалася, што Солья мае досвед у параўнанні з нашымі
паэткамі. Але яшчэ да таго, як слэмы ўвогуле ў нас былі, некаторыя адзначыліся
ў даслэмаўскі перыяд. Тая самая Вера Бурлак. Магчыма, гэты досвед таксама
сыграў ролю”.

Сяргей Вераціла

Анка Упала

Юлія Цімафеева

 

Дарэчы, падчас імпрэзы мы задаліся пытаннем: чаму менавіта жаночы слэм стаў
“цвіком праграмы” паэтычнага фэсту? Чаму не мужчынскі? Таму разам з прыўкраснай
Валярынай Куставай мы вырашылі патрабаваць мужчынскага слэму!

Валярына Кустава: “У нас няма мужчынскіх слэмаў — я шкадую пра гэта і
таксама патрабую мужчынскага слэму, я б з задавальненнем палюбавалася на іх
усіх, не супернічаючы і ставячы адзнакі”.

Спадзяемся, нашы патрабаванні пачуюць мужчыны-паэты і кінуцца ў слэм пры
першай нагодзе.

Таццяна Нядбай

Вольга Чайкоўская

Аксана Спрынчан

Сяргей Сыс

 

Вера Бурлак

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі