Зміцер Дашкевіч адмовіўся ад адваката ў будучым судзе

Заўчора Змітра выпусцілі з ШІЗА, таму свае народзіны ён сустракае ў атрадзе. Як паведаміла Еўрарадыё нявеста палітвязня Наста Палажанка, Змітру прыйшло каля 100 віншавальных лістоў і каля 50 паштовак. Апроч гэтага, сёння мусіць прыйсці падарунак ад самой Палажанкі — самаробны альбом “Адзін дзень без цябе”, дзе Наста паказала свой дзень без каханага ў здымках і малюнках.

Як паведаміла Наста, у Змітра ўжо быў першы допыт па заведзенай крымінальнай справе. Як “злоснаму парушальніку” Дашкевічу могуць накінуць яшчэ год зняволення. Калі гэтага не адбудзецца, 18 снежня Зміцер выйдзе на волю.

Дашкевіч адмовіўся даваць любыя паказанні на допыце. Палажанка цытуе словы Змітра: “Я ў гэтым цырку буду толькі гледачом”. Таксама Дашкевіч адмовіўся ад паслуг адваката ў гэтым працэсе.

Нагадаем, Наста Палажанка і Зміцер Дашкевіч ўжо больш за год не могуць узяць шлюб, бо Змітру так і не вярнулі пашпарт пасля следства па яго крымінальнай справе.

Фота  — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі