Зміцер Дашкевіч развітаўся з маці

28 красавіка асуджаны лідар Маладога фронту Зміцер Дашкевіч развітаўся з маці Вольгай Дашкевіч у моргу Слуцкай раённай лякарні. Пра гэта БелаПАН паведаміла Наталля Ясевіч, сябар сям'і Дашкевічаў.

Па яе словах, са згоды суда Маскоўскага раёна сталіцы і адміністрацыі Мінскага СІЗА № 1 МУС раніцай 28 красавіка Зміцер Дашкевіч пад канвоем быў дастаўлены ў Слуцк, а пасля развітання з маці вернуты ў СІЗА.

28 красавіка ў 20.00 у сталічнага Чырвонага касцёла (касцёла Святых Сымона і Алены) жонкі палітвязняў плануюць правесці набажэнства ў памяць пра Вольгу Дашкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі