Журналіст Еўрарадыё — у шорт-лісце прэміі Навумавай

Яго канкурэнтамі будуць Віктар Марціновіч ("Белгазета") і Андрэй Пачобут ("Газета Выборча").

У намінацыі "Палітычная аналітыка" спаборнічаюць Юрый Дракахруст (Радыё "Свабода"), Аляксандр Класкоўскі (БелаПАН), Аляксей Пікулік (Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, Вільня).

Намінацыя "Надзея: лепшы малады палітык года" таксама мае трох кандыдатаў. Гэта Павел Вінаградаў (моладзевае аб'яднанне "Zмена" пры ініцятыве "Гавары праўду!"), Марына Хоміч (аргкамітэт БХД), Таццяна Шапуцька ("Малады фронт", Чэхія).

Пра гэта Еўрарадыё распавёў актывіст кампаніі "Гавары праўду" Сяргей Вазняк.

Вазняк: "У галасанні мы дамо магчымасць паўдзельнічаць усім ахвотным. Гэта будзе рэкамендацыйнае галасаванне на нашым сайце zapraudu.info. Мы ўжо сёння-заўтра паставім там галасавалку. І ўсе ахвотныя змогуць выказаць сваё меркаванне па гэтых намінантах. Але рашэнне прыме "арэапаг" з 33 чалавек... Мы будзем уручаць прэмію 1 сакавіка, бо ў Святланы Андрэеўны дзень нараджэння 29 лютага".

Нагадаем, што прэмію імя Святланы Навумавай — палітолага, шматгадовай кіраўніцы Дэпартамента палітычных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта — заснавалі ў ў 2011 годзе, пасля смерці навукоўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі