7 чэрвеня плануецца правядзенне акцыі "Стоп-Бензін"
Акцыя накіраваная на прыцягненне ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці і дзяржаўных структур да праблемы катастрафічнага росту цэн на паліва.
Аўтамабілісты розных гарадоў Беларусі збіраюцца сёння, 7 чэрвеня, правесці чарговую акцыю "Стоп-Бензін". Плануецца, што ўдзельнікі акцыі выедуць на галоўныя вуліцы гарадоў да 19.30 і "стануць" з паднятымі капотамі і багажнікамі, паведамляецца ў сацыяльных сетках. Такім чынам будзе выказаны пратэст супраць чарговага павышэння цэнаў на паліва.
Акцыя будзе праходзіць у абноўленым фармаце, які выключае магчымасць ціску з боку дзяржаўтаінспекцыі, паведамляе za-avto.by.
"У выпадку, калі дзяржаўтаінспекцыя перакрые праспект, або прылеглыя вуліцы і выезды на праспект, па надуманай прычыне, наша акцыя дасягне сваёй мэты — усе будуць ведаць, для чаго і чаму быў перакрыты праспект", — гавораць арганізатары акцыі.
Фота — za-avto.by