У Белгарадзе затрымалі стралка, нажом паранены паліцыянт (відэа)

Як паведамляла Еўрарадыё, 31-гадовы Сяргей Памазун, які меў некалькі судзімасцяў, у панядзелак адкрыў агонь спачатку ў краме, а потым на вуліцы. На месцы загінулі пяць чалавек, у тым
ліку вучаніца сёмага класа, яшчэ адна 16-гадовая дзяўчына сканала ў
рэанімацыі.

Усе намаганні адшукаць злачынцу і затрымаць
яго доўгі час не давалі выніку. Меркавалася, што ён мог уцячы ва Украіну.
Аднак аказалася, што з Белгарада ён не здолеў вырвацца. Памазуна схапілі
на чыгуначнай станцыі — ён збіраўся на грузавым цягніку выехаць за зону
ачаплення. Падчас затрымання быў паранены нажом паліцыянт (Памазун нанёс яму 4 нажавых раненні, жыццю параненага цяпер нішто не пагражае, кажуць лекары), паведамляе РІА "Новости".

Кіраўнік МУС Расійскай Федэрацыі асабіста кіраваў аперацыяй па затрыманні.

Фота — Reuters, ria.ru