Стральба ў расійскім горадзе: 6 чалавек забітыя (відэа)

Каля 13-й гадзіны па беларускім часе да крамы "Паляванне" пад'ехаў мужчына на BMW цёмнага колеру. Мужчына выйшаў з аўтамабіля і пачаў страляць па людзях на вуліцы, а пасля і ў краме. Загінулі трое прадаўцоў і двое прахожых. Паведамляецца, што на вуліцы была застрэленая 14-гадовая школьніца.

З месца здарэння злачынца ўцёк. Пазней аўтамабіль знайшлі ў іншым раёне горада. Ішлі пошукі кіроўцы-стралка, паведамляе РІА "Новости".

Белгарадскі стралок мае пры сабе арсенал зброі (відэа)

Паліцыя інфармуе, што стральба адбылася падчас нападу на краму "Паляванне". Ужо вядомая асоба злачынцы, летась ён толькі выйшаў на волю пасля адбыцця тэрміна зняволення за крадзеж.

Падчас стральбы загінулі пяць чалавек, шостая пацярпелая памерла ў лякарні.

Тым часам, з'яўляецца інфармацыя, што мужчына страляў са стрэльбы, якую перад гэтым скраў у краме. Яго знайшлі і заблакавалі ў нейкім памяшканні ды, нібыта, неўзабаве затрымалі. Аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Паліцыя паведамляе, што падазраваны яшчэ не затрыманы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі