"Вясне" вярнулі камп'ютары, канфіскаваныя 19 снежня

8 верасня міліцыянты аддалі праваабаронцам камп'ютарную тэхніку, носьбіты памяці, дыскі і касеты. Усю гэтую тэхніку з офісу "Вясны" канфіскавалі падчас ператрусу 19 снежня 2010 года.

Спецыялісты правераць тэхніку. Але праваабаронцы ўсё адно пабойваюцца карыстацца ёй у праваабарончых мэтах. Таму ўсю тэхніку яны перададуць у адзін з дзіцячых дамоў Беларусі.

“Мы ведаем, што ў спецслужбаў ёсць радыётрансляцыя з нашага офісу і мы не хочам яе ўзмацняць”, — сказаў праваабаронца Ўладзімір Лабковіч у жывым эфіры Еўрарадыё.

Дарэчы, яшчэ некалькі ноўтбукаў, канфіскаваных падчас другога ператрусу на “Вясне” 17 студзеня, дагэтуль знаходзяцца ў следчым упраўленні КДБ, адзначае сайт "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі