Войскі СПА ладзяць вучэнні з баявой стральбой

У іх удзельнічаюць войскі Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі.

Як паведамляе БелаПАН, пра вучэнні Мінабароны паведаміла праз тыдзень пасля іх пачатку. На першым этапе адпрацавалі пытанні пераводу з мірнага на ваенны час, падрыхтоўкі і вядзенні баявых дзеянняў пры адлюстраванні ўдараў з паветра. Падчас другога этапу вучэнняў асабовы склад здзейсніць марш чыгуначным і паветраным эшалонамі ў новы пазіцыйны раён.

Баявыя стрэльбы будуць праводзіцца на двух палігонах Расіі — на палігоне Ашулук у Астраханскай вобласці і на палігоне Тэлемба ў Забайкаллі.


Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі