Венесуэльскі лекар: Чавесу засталося жыць каля 2-3 месяцаў
Смерць прэзідэнта Венесуэлы можа наступіць не пазней за красавік 2013-га. Такі прагноз агучыў венесуэльскі ўрач Хасэ Рафаэль Маркіна, які жыве ў ЗША.
Ён вядомы сваімі прагнозамі адносна здароўя Уга Чавеса і знаёмы з крыніцамі, блізкімі да брыгады медыкаў, якая абслугоўвае прэзідэнта, як у Каракасе, так і ў Гаване. Як вядома, у арганізме венесуэльскага лідара зноў выявілі злаякасныя клеткі. Маркіна тлумачыць тэрміновы ад'езд Чавеса на Кубу сур'ёзнымі ўскладненнямі, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, што Уга Чавес ужо назваў імя свайго пераемніка — віцэ-прэзідэнта, кіраўніка МЗС Венесуэлы Нікаласа Мадура.
Фота — AFP