Варшава шукае вінаватых у справе Бяляцкага

Не выключана, што будуць агучаныя прозвішчы асобаў, адказных за гэта, паведамляе “Радыё Свабода”.  У Польшчы ўся гісторыя разглядаецца ня толькі як прыклад чыноўніцкай халатнасці, але і як вялікі палітычны скандал.

Раней міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі папрасіў прабачэння праз сацыяльную сетку Twitter. Раскрыццё інфармацыі пра Бяляцкага Сікорскі назваў «заганнай памылкай, зробленай нягледзячы на засцярогі МЗС».

Нагадаем, што інфармацыю аб рахунках Бяляцкага перадала і Літва. Менавіта дзякуючы інфармацыі з Мінюста гэтай краіны Алеся Бяляцкага абвінавацілі ў нясплаце падаткаў у буўным памеры. Праваабаронцу арыштавалі 4 жніўня. За кратамі ён будзе знаходзіцца яшчэ мінімум два месяцы. Пазней аказалася, што інфармацыю аб рахунках Бяляцкага прадаставіла і Варшава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі