У Віцебску затрыманы яшчэ адзін мадэратар сацыяльных сетак

Пра гэта сайту "Хартыя'97" паведаміла яго жонка Алеся Шрамук. Па яе словах, у кватэру ўварваліся амапаўцы і людзі ў цывільным. Мужа і жонку Шрамук абвінавацілі ў тым, быццам яны нелегальна прадаюць дома спіртныя напоі. Аднак Алесю Шрамук міліцыянты распытвалі толькі пра дзейнасць яе мужа і ні разу не спыталі пра спіртное.

Паведамляецца, што цяпер у акаўнце Шрамука "Вконтакте" сядзяць супрацоўнікі КДБ, якія спрабуюць цалкам знішчыць групу.

Нагадаем таксама, што ўчора ў Мінску прайшоў шэраг затрыманняў адміністратараў апазіцыйных суполак у сацыяльных сетках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі