Як звязаныя затрыманне Дурава, вайна ва Украіне, прапаганда і апазіцыя — эфір

Паўлюк Быкоўскі

Паўлюк Быкоўскі / Еўрарадыё

У Францыі затрымалі Паўла Дурава. Расійскага мільярдэра з пашпартамі як мінімум 4 (ці 5) дзяржаваў, уладальніка, лічы, самага папулярнага на тэрыторыі найперш постсавецкіх краін Telegram. На абарону Дурава аднадушна падняліся як расійская прапаганда, падтрыманая прапагандай лукашэнкаўскай, так і расійскія лібералы. Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл калі і выказваліся з гэтай нагоды, то досыць стрымана. Тым не менш, шмат каго сапраўды цікавіць магчымае будучае мэсэнджара ў выпадку турэмнага прысуду Дураву.

Чаму сітуацыя з затрыманнем Дурава французскай паліцыяй так узрушыла людзей у розных краінах і ці сапраўды гэтую сітуацыю можна разглядаць як напад на свабоду слова? Чаму будучыня Telegram так непакоіць дзяржаўныя структуры Расіі і ў пэўнай ступені Беларусі? Як турэмны прысуд Дураву паўплывае на Telegram, вайну ва Украіне, дзейнасць СМІ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяэксперт і эксперт у галіне супрацьдзеяння прапагандзе, старшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі