Навошта Лукашэнка правакуе Ерэван на разрыў дыпламатычных адносінаў — эфір

Рубэн Меграбян

Рубэн Меграбян

Чарговы стэндап Лукашэнкі, запісаны спецыяльна для расійскага тэлебачання, прывёў як мінімум да аднаго дыпламатычнага скандалу, хаця можна было чакаць і не аднаго. Але пакуль толькі апазіцыя ў Арменіі запатрабавала ад уладаў сваёй краіны “разарваць усе двухбаковыя дамовы з Беларуссю”, а амбасаду Беларусі ў Ерэване закідалі бульбай, яйкамі і памідорамі. У Мінску адрэагавалі “стрымана”: запатрабавалі ад Ерэвана, каб той гарантаваў бяспеку лукашэнкаўскіх дыпламатаў.

Чаму ў Арменіі вырашылі не стрымліваць эмоцыі і чаму ніхто з іншых краін, у бок якіх Лукашэнка кідаў абразы, не адрэагаваў на гэта на дыпламатычным узроўні? Чаму менавіта Арменія, побач з такімі еўрапейскімі краінамі са спісу “недружалюбных”, як Польшча ды Літва, была абраная Лукашэнкам для абразаў і пагроз? Ці пойдзе Ерэван на разрыў адносінаў з рэжымам Лукашэнкі і як на гэта можа адрэагаваць Масква? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт армянскага Інстытута міжнародных адносін і бяспекі Рубэн Меграбян у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі