Былы дырэктар салігорскага "Шахцёра" асуджаны на 6 гадоў калоніі

Аляксандр Марчанка

Аляксандр Марчанка / TUT.by

Былы дырэктар салігорскага "Шахцёра" Аляксандр Марчанка асуджаны на 6 гадоў калоніі. Ён прызнаны вінаватым у "крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі". Яўген Култаеў (малодшы), які ў футбольным клубе адказваў за працу з заўзятарамі, па той жа справе асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі. Яўген Култаеў (старэйшы) знаходзіцца ў вышуку, паведамляе "Прессбол".

Раней Следчы камітэт паведамляў, што прэтэнзіі да згаданых асоб звязаны з трансферамі футбалістаў. Марчанка быў затрыманы яшчэ ў студзені 2023-га. Тады ў клубе прайшлі ператрусы па справе аб дамоўных матчах. Але па ёй з яго ў выніку знялі абвінавачванні. Дысцыплінарны камітэт ФІФА 31 кастрычніка 2023 года дыскваліфікаваў Аляксандра Марчанку на пяць гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі