Пасля ператрусу, які прайшоў у футбольным клубе "Шахцёр" 30 студзеня, сілавікі павезлі з офіса дырэктара клуба Аляксандра Марчанку, піша Tribuna.com. Ягоны статус на гэты момант невядомы.
Марчанка стаў дырэктарам салігорскага клуба на пачатку 2021 года. Раней ён узначальваў "Гарадзею".
Як распавядала Еўрарадыё, 30 студзеня ўзброеныя сілавікі правялі ператрус у ФК "Шахцёр". Пасля гэтага Следчы камітэт паведаміў, што на аднаго з супрацоўнікаў клуба пачалі крымінальную справу за дамоўны матч сярод камандаў вышэйшай лігі. Прозвішча падазраванага не называецца.