Супраць прадстаўніка ФК "Шахцёр" пачалі крымінальную справу за дамоўны матч
Следчы камітэт / sputnik.by
Пра гэта паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
Следчы камітэт вядзе раследаванне супраць прадстаўніка футбольнага клуба "Шахцёр" за дамоўны матч.
Паведамляецца, што факт супрацьпраўнага ўплыву на матч сярод камандаў вышэйшай лігі выявіла галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта сумесна з ГУБАЗіК МУС.
На прадстаўніка салігорскага футбольнага клуба пачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 253 (замах на подкуп удзельнікаў спартыўных спаборніцтваў) Крымінальнага кодэкса. Невядома, пра які канкрэтна матч ідзе гаворка.
Як распавядала Еўрарадыё, сёння ў футбольным клубе "Шахцёр" адбыліся ператрусы з удзелам узброеных сілавікоў.
Дарэчы, у мінулым сезоне "Шахцёр" быў пераможцам вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.