30 студзеня ў офіс салігорскага футбольнага клуба "Шахцёр" прыйшлі з праверкай узброеныя сілавікі, піша Tribuna.com.
Прычына такой праверкі невядомая.
Тыдзень таму паведамлялася, што ў Мiнску затрымалі спартовага дырэктара клуба Уладзіміра Нідэргаўса. Нібыта, яго падазраюць у махлярстве.
Мінулы сезон "Шахцёр" завяршыў на першым месцы вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.