“Не лезь, заб’е”: ад украінскага папярэджання да сцэнара вызвалення — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

На фоне Курскай аперацыі папярэджанне Украіны лукашэнкаўскаму рэжыму наконт магчымага далучэння беларускага войска да арміі расійскіх акупантаў прагучала і нечакана, і шматзначна. Пры тым што вайскоўцы ва Украіне выдатна ведаюць (і не раз гэта агучвалі), што беларускае войска само па сабе рэальнай пагрозы не ўяўляе. Але папярэджанне ўсё ж прагучала. А калі прыгадаць відэа з танкам пад БЧБ, які рухаўся ў бок Курскай вобласці, то тэма “кобрынскага плацдарма” і варыянтаў “сілавога сцэнара” набывае актуальнасць як ніколі…

Чаму менавіта цяпер украінскія ўлады вырашылі папярэдзіць лукашэнкаўскі рэжым і чым насамрэч гэта можа пагражаць пэўным вайсковым аб’ектам у Беларусі? Ці можна ўжо сёння распрацаваць дзейсную праграму “Вызваленне” і хто гэтым мусіць займацца? Як працуе фармат “нефармальных адносінаў” Захаду з рэжымам Лукашэнкі і як на гэта можа адрэагаваць Масква? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі