У Салігорск едзе Піт Паўлаў

Верагодна, на бубнах Піту падыграе Алег Дземідовіч.

Сустрэча з музыкамі адбудзецца ў сераду 27 чэрвеня ў 19:00 у вёсцы Тычыны пад Салігорскам у прыватнай сядзібе па адрасе: вул.21, д.12. Уваход на выступ будзе бясплатным, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

 Арганізатары прапануюць дабірацца да месца ўласным транспартам. А тых, хто не мае такой магчымасці запрашаюць сабрацца ў 18:30 на пляцоўцы каля ФОКа,  каб дабрацца да Тычын разам. Таксама арганізатары заклікаюць уладальнікаў аўто падвозіць пешых прыхільнікаў беларускай музыкі.

 Акрамя таго, дабрацца на вечарыну можна 19-м аўтобусам, які адпраўляецца ад прыпынку "Вакзал" у 19:30. Таксама сесці на аўтобус можна на прыпынках Маг. “Шахцёр”, Тэхнікум, Бальніца, Хлебазавод, Фабрыка “Калінка”, Гандлёвы цэнтр, Мікрараён № 12, Тычыны-1, Тычыны - 2.

 Інфармацыя па нумары +375257404818 (Аляксей)

Фота: generation.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі