У Расіі затрыманы беларус-канакрад

Як высветліла следства, злодзеем аказаўся 53-гадовы ураджэнец Беларусі. Пра гэта паведамляе stolica-s.su

Апошнім часам зламыснік пражываў у Разанскай вобласці, але наведваўся ў Мардовію.

Мужчына быў затрыманы і ва ўсім прызнаўся. З яго слоў, усё выкрадзенае ім рэалізоўвалася ў Разанскай вобласці. Следству яшчэ трэба даведацца каму, дзе і за які кошт.

Усяго было скрадзена быдла на 267 тысяч расійскіх рублёў (каля 9000 долараў).