У Польшчы беларускі грузавік пратараніў літоўскі мікрааўтобус (фота)

Як паведамляе Kurier Poranny, аварыю справакаваў 47-гадовы кіроўца беларускага грузавіка, які выехаў на сустрэчную паласу руху. На шчасце ніхто з удзельнікаў аварыі моцна не пацярпеў. Аднак 27-гадовы літоўскі кіроўца мікрааўтобусу і 2 пасажыры з нязначнымі раненнямі трапілі ў шпіталь.

Абодва кіроўцы былі цвярозымі. Беларусу быў выпісаны штраф. Аднак усе падрабязнасці здарэння яшчэ павінна высветліць паліцыя.