У Мінску пачала працаваць аглядная місія МВФ

Як паведамляе БелаПАН, працоўная праграма цяперашняй місіі завершыцца 25 сакавіка. Эксперты фонду правядуць кансультацыі з урадам і Нацбанкам Беларусі па пытаннях макраэканамічнай, бюджэтнай і грашова-крэдытнай палітыкі ўлад, а таксама па перспектывах развіцця беларускай эканомікі.

Таксама эксперты правядуць чацвёрты постпраграмны маніторынг беларускай эканомікі пасля ажыццяўлення праграмы stand-by. У 2009—2010 гадах Беларусь атрымала ад МВФ крэдыт на суму 3,46 мільярда долараў. Асноўны пік выплат па пазыках прыпадае на 2013—2014 гады.

Фото — profi-forex.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі