У Мінску міліцыя сарвала акцыю супраць гамафобіі

Каля двух дзясяткаў хлопцаў і дзяўчат сабраліся сёння ўвечары каля Дому афіцэраў. Яны не паспелі нават распачаць гэтую акцыю — дастаць нейкія плакаты з лозунгамі ці іншую атрыбутыку падобнага мерапрыемства. Міліцыянты ў цывільным адразу акружылі іх і не далі нават адысці ад Дому афіцэраў.

Затым пад’ехаў аўтобус са спецназам. Актывістаў ЛГБТ-руху і міжнароднага грамадскага аб'яднання "Маладая грамада" пагрузілі ў гэты аўтобус і павезлі ў невядомым кірунку. Верагодна, яны знаходзяцца зараз у адным са сталічных РУУСаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі