У Маскве з-за моцнага снегапада — транспартны калапс (фота)

"Такога снегападу ў Маскве не было ўжо 50 гадоў", — кажуць сіноптыкі.

РІА "Новости" нагадвае, што снегапад у Маскве пачаўся яшчэ раніцай ў сераду і, паводле прагнозаў, не спыніцца да суботы. А на пятніцу прагназуецца ледзяны дождж.

Снегапад затрымаў у маскоўскіх аэрапортах вылет дзясяткаў самалётаў, у тым ліку і рэйсы ў Мінск, інфармуе БЕЛТА.

Фота — ria.ru