У Магілёве падчас "маўклівай акцыі" затрымана каля 10 чалавек

Праваабаронцы спрабуюць вызначыць асобы затрыманых. Акцыя распачалася а 19.00 у скверыку насупраць плошчы Леніна. У самым пачатку скверык быў ачэплены супрацоўнікамі міліцыі ў форме. Міліцыянты стаялі кожныя 30 метраў. У скверык людзей пускалі выбарачна.

Агулам у акцыі прыняла ўдзел каля 100 чалавек. Пасля таго як некаторыя з удзельнікаў пачалі пляскаць у ладкі, іх пачалі затрымліваць людзі ў цывільным. У скверыку было затрымана мінімум чатыры чалавекі. Яшчэ столькі было затрымана на вуліцы Міронава. Усіх іх адвялі і пазадзілі ў міліцэйскі ПАЗік. У 19-30 усе папляскалі ў ладкі і пачалі разыходзіцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі