У Глыбокім замаскавалі руіны даўгабуда (фота)

Зроблена гэта да Дня беларускага пісьменства, які сёлета будзе адзначацца ў Глыбокім.

Вядома, што гэты даўгабуд стаіць з канца мінулага стагоддзя. Планавалася, што там будзе цэх па вырабу цэльнамалочнай прадукцыі, было нават закупленае абсталяванне. Аднак пасля змены дырэктара прадпрыемства будоўля "замарозілася".

Цяпер гэты будынак плануюць знесці, але да верасня не паспяваюць, таму вырашылі "схаваць". Аналагічна будынак маскавалі летась, калі чакалі прыезду Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі