Тэатр лялек адкрывае новы сезон
Паказ спектакля "Чароўныя падарункі" адбудзецца сёння, 16 верасня.
Пастаноўкай спектакля займаўся рэжысёр Аляксей Ляляўскі і мастачка Ала Ганіёдская. П’еса "Чароўныя падарункі", напісаная Віталём Вольскім па матывах народнай казкі, стала першым арыгінальным творам для беларускага лялечнага тэатра і сёння па праве лічыцца класікай нацыянальнай драматургіі.
Упершыню яна была інсцэніраваная ў 1939 годзе пад назвай "Дзед і жораў", з тых часоў гэтая пастаноўка ніколі надоўга не знікала з рэпертуару Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, паведамляе БЕЛТА.