Сяргею Каваленку за галадоўку ў турме пагражалі псіхушкай (ліст)

Віцебскі
палітвязень піша, што 8 лютага ён зноў увайшоў у поўную галадоўку і цалкам
адмовіўся ад ежы. Ён мяркуе галадаць і да суда, і пасля яго, інфармуе сайт
"Маладога фронту".
Па словах
Каваленкі, першыя 30 дзён у Віцебскім СІЗА ён трымаў поўную галадоўку. Але потым яго пачалі
запалохваць, што з-за галадоўкі адправяць у псіхіятрычную лякарню. Пасля гэтага
ён пагадзіўся есці раз на дзень. Але пасля такога графіку, піша палітвязень, ён
стаў пачувацца вельмі кепска: яму балела галава і не мог спаць па начах. Таму
Каваленка і вырашыў аднавіць поўную галадоўку.






