Супрацоўнікі Чарнобыльскай АЭС: дах больш не абваліцца

Нагадаем, 12 лютага ў машынным зале чацвёртага энергаблока адбылося разбурэнне сценавых панэляў і часткі лёгкага даху. Плошча абвалу склала каля 600 квадратных метраў. У прэс-службе Чарнобыльскай АЭС заявілі, што зменаў радыяцыйнай сітуацыі не адбылося, ніхто не пацярпеў.

Камісіі, якія вывучалі наступствы абвалу, прыйшлі да высновы, што прычынамі частковага абвалу даху стала сукупнасць негатыўных фактараў. Сярод іх — адсутнасць дадзеных пра пашкоджанні канструкцый даху яшчэ падчас аварыі 1986 года. 26 лютага эксперты заявілі, што абвал даху на Чарнобыльскай АЭС не пагражае бяспецы людзей, як і навакольнаму асяроддзю ды самой станцыі.


"Цяпер сітуацыя стабільная. Мы прыйшлі да высновы, што далей абвалаў не будзе. Гэта значыць, што эфекта даміно не павінна адбыцца", — цытуе словы галоўнага інжынера ЧАЭС РІА "Новости".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі