Створаны штучны мозг, які ўмее праходзіць тэсты IQ
Пра з’яўленне самай праўдзівай мадэлі чалавечага мозгу абвясцілі навукоўцы з канадскага універсітэту Ватэрлоо.
Мозг SPAUN базуецца на суперкампутары, які мадэлюе працу 2,5 мільёнаў нейронаў. Для параўнання: у мозгу чалавека функцыянуе каля 100 мільярдаў нейронаў. Канадскае вынаходніцтва абсталяванае камерай з пашырэннем 28х28 пікселяў, якая з’яўляецца правадніком “інфармацыі” ў лічбавы мозг. Таксама SPAUN аздоблены рабатызаванай рукой, якая на паперы запісвае вынікі апрацоўкі дадзеных.
Галоўная асаблівасці распрацоўкі ў тым, што SPAUN працуе не як кампутар, а як сапраўдны чалавечы мозг. Сістэма імітуе ўзаемадзеянне розных аддзелаў мозгу пры апрацоўцы інфармацыі. Апарат не проста робіць, што яму кажуць — ён “думае” над тым, як трэба вырашыць пастаўленую задачу. Ён нават здольны прайсці нескладаныя IQ-тэсты. Але ж пры гэтым штучны мозг пры вырашэнні задач можа і памыляцца, бо не здольны, як і чалавек, утрымліваць у кароткатэрміновай памяці вялікую колькасць лічбаў.