Шэф-рэдактар "Нашай нівы" патрапіў у спісы невыязных

Прычыну абмежавання права на выезд памежнікі Дыньку не ўдакладнілі, параіўшы звяртацца ў Аддзел міграцыі і грамадзянства МУС на месцы жыхарства і проста вяртацца ў Мінск. Пра гэта паведамляе "Наша ніва".

Нагадаем, раней у Літву беларускія памежнікі не прапусцілі палітыкаў Анатоля Лябедзьку, Сяргея Калякіна, Віктара Карняенку, а таксама праваабаронцу Валянціна Стэфановіча.

Яшчэ 29 лютага партал TUT.BY са спасылкай на крыніцу, блізкую да кіраўніцтва краіны, паведаміў, што створаны спіс невыязных, у якім значыцца 108 прозвішчаў — людзей, якія заклікалі да ўвядзення санкцый. У іх ліку, нібыта, былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна. Ужо праз некалькі дзён Генпракуратура папярэдзіла, што за заклік да санкцый не выпусцяць за мяжу, а могуць і завесці крымінальную справу. Аднак афіцыйна ніхто не пацвердзіў, што адмысловы спіс існуе.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі