Невыязных беларусаў цяпер не выпусцяць і праз Расію

Невыязных беларусаў цяпер не выпусцяць і праз Расію

Расія і Беларусь увядуць адзіны спіс невыязных даўжнікоў. На расійска-беларускай мяжы ён з'явіцца ў бліжэйшы час. Пра гэта паведамляе РІА "Новости" са спасылкай на кіраўніка ўпраўлення Федэральнай службы судовых прыставаў па Маскве Аляксандра Сцебакова.

Ён зазначыў, што расіяне, якім абмежаваны выезд за мяжу, едуць у Беларусь па расійскіх пашпартах, купляюць там квіток за мяжу і свабодна вылятаюць. Прычына ў тым, што беларускія памежнікі не маюць указання затрымліваць невыязных расіян.

Гэтым жа спосабам выезду за мяжу карыстаюцца беларусы, ўнесеныя на радзіме ў спіс невыязных.

Сцебакоў кажа, што працаваць сістэма пачне бліжэйшым часам. Канкрэтная дата не ўдакладняецца.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі