Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю па Беларусі

Сенат ЗША аднагалосна прыняў рэзалюцыю, у якой заклікаў прэзідэнта і дзяржсакратара ЗША каардынаваць палітыку адносна Беларусі з палітыкай Еўрасаюза.

Сенатары прапануюць зрабіць больш жорсткімі санкцыі і пашырыць спіс службовых асоб Беларусі, адказных за палітычныя рэпрэсіі, распаўсюдзіўшы дзеянне санкцый таксама на членаў іх сем'яў.

Рэзалюцыя заклікае Еўрасаюз далучыцца да амерыканскіх эканамічных санкцый супраць шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, выключыць беларускіх службовых асоб з удзелу ў сустрэчах "Усходняга партнёрства". У дакуменце змяшчаецца зварот да Міжнароднай хакейнай федэрацыі пазбавіць Беларусь права на арганізацыю чэмпіяната свету па хакеі ў 2014 годзе, калі беларускія ўлады не вызваляць усіх палітзняволеных.

Рэзалюцыя была ўнесеная на разгляд Сената ЗША 9 сакавіка сенатарамі Джонам Маккейнам, Дзікам Дэрбінам, Джозефам Ліберманам, Бенджамінам Кардзінам, піша "Хартыя'97".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі