Раманчук прыносіць прабачэнні Саннікаву, Халіп і іншым палітвязням

Нагадаем, што сёння палітык даваў паказанні на судовым працэсе Андрэя Саннікава. Падсудны дэманстратыўна адвярнуўся ад Раманчука і адмовіўся задаваць яму пытанні.
 
Раманчук мяркуе, што свой выступ у судзе ён скарыстаў як магчымасць дапамагчы падсудным. Ён заявіў, што кандыдаты ў прэзідэнты не мелі дачынення да правакацыяў і не рыхтавалі сілавых акцыяў. Ён заявіў, што пакідаў плошчу разам са сваімі сябрамі, калі стала відавочна, што адбываецца правакацыя.

Раманчук прапануе вызваліць усіх, хто зараз знаходзіцца пад судом. Ён заявіў, што трэба дамагацца вызвалення тых, хто пад судом, па-хрысціянску прабачыць адзін аднаму і рухацца наперад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі