Раманчук абвяргае звесткі пра сваё будучае вылучэнне ў прэзідэнты

Нагадаем, што 24 верасня на сайце арабскага тэлеканала "Аль-Джазіра" з'явілася інфармацыя, быццам Раманчук будзе балатавацца ў 2015 годзе і мае намер аб'яднаць апазіцыю. Як паведаміў Яраслаў Раманчук агенцтву БелаПАН, ён сапраўды сустракаўся са здымачнай групай "Аль-Джазіры", якая прыехала ў Мінск на парламенцкія выбары. Але сэнс яго словаў журналісты сказілі — магчыма, дзеля сенсацыйнасці, заявіў эканаміст. Раманчук запэўнівае, быццам паведаміў журналістам "Аль-Джазіры", што 2015 год далёка і ўсё можа быць.

Цяпер, па словах экс-кандыдата ў прэзідэнты, ён займаецца аналітыкай, піша кнігі і ў бліжэйшай будучыні нічога змяняць не збіраецца.

Нагадаем, што экс-кандыдата ў прэзідэнты затрымалі ўначы пасля разгону дэманстрацыі 19 снежня 2010 года. Зранку 20 снежня Раманчук выступіў па дзяржаўнай тэлевізіі з абвінавачаннямі на адрас іншых апазіцыйных палітыкаў. Пазней ён тлумачыў, што быў дэзарыентаваны.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі