Як праверыць кавун на нітраты ў хатніх умовах і ці шкодзяць яны арганізму

Што можа хавацца ў кавунах?

Што можа хавацца ў кавунах? / pixabay.com

У Беларусі ў самым разгары сезон кавуноў. Бахчавую культуру зараз можна набыць у супермаркетах, на рынках і ў розных маленькіх кропках, раскіданых па гарадах.

Але часам асалода ад смачнага кавуна можа быць сапсаваная непрыемнымі нечаканасцямі — напрыклад, атрутаю. Гэтым летам у Беларусі ўжо было некалькі такіх выпадкаў.

А як жа выбраць добры і смачны кавун, каб не патрапіць у шпіталь? Што такое нітраты і пестыцыды? Можна як-небудзь праверыць наяўнасць таксінаў ці іншых шкодных рэчываў у кавуне ў хатніх умовах? На гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё адказвае вучоны-хімік Сяргей Бесараб.
 

Што трэба ўлічваць пры выбары кавуна?

Хімік адзначае, што ў самую першую чаргу неабходна звяртаць увагу на мікрабіялагічную гігіену.

— Напрыклад, калі ў чалавека выявілі кішэчную інфекцыю — гэта значыць, што кавун быў не вельмі добра памыты ці нешта трапіла ўнутр. Трэба заўсёды ўважліва глядзець, каб не было ніякіх парэзаў і трэшчын. А самы горшы варыянт — гэта калі кавун быў куплены ў разрэзаным стане. 

Плод павінен быць абсалютна цэласным, а дома яго трэба вельмі добра памыць і можна нават працерці перакісам вадароду ці слабым растворам гіпахларыта натрыю (“Белізна”), яна працуе як акісляльнік і знішчае ўсе бактэрыі.

 

Як у хатніх умовах праверыць кавун на нітраты?

Бесараб адзначае, што ў хатніх умовах можна вызначыць прысутнасць у кавуне нітратаў. Гэтыя неарганічныя рэчывы прысутнічаюць у жывых арганізмах. У іх захоўваецца азот, а без яго немагчыма ўтварэнне нуклеінавых кіслот, бялкоў і іншых важных злучэнняў. 

Убачыць наяўнасць нітратаў можна, напрыклад, калі кавун разрэзаць, кажа хімік.

— Калі яго ўнутранасці выглядаюць ярка-чырвонымі і нават з фіялетаватым адценнем — гэта індыкатар наяўнасці нітратаў. Калі валокны, якія сустракаюцца ўнутры кавуноў жоўтага, а не белага колеру — гэта індыкатар наяўнасці нітратаў.  

Як праверыць кавун на нітраты ў хатніх умовах і ці шкодзяць яны арганізму
Кавун трэба разрэзаць / pixabay.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі