Розніца ў якасці велізарная. Хімік — пра склад расійскага і еўрапейскага Persil
![Параўналі парашкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/228.jpg.webp?itok=bleQMDJN)
Параўналі парашкі / @rubanau_collage
Ідзяце ў краму, купляеце пральны парашок міжнароднага брэнда і думаеце, што атрымаеце правераную якасць? Не факт. Пакуль беларусам застаецца толькі выраблены ў Расіі "Персіл", у Еўропе прадаецца Persil. І розніца не толькі ў літарах, якімі напісаныя іх назвы, але і ў складзе.
Разам з навукоўцам-хімікам Сяргеем Бесарабам Еўрарадыё разабралася, у чым розніца паміж парашкамі, якія прадаюцца ў Беларусі і ў Польшчы. І вось што з гэтага атрымалася.
Што ў складзе?
Хімічны склад пральных парашкоў не моцна, але ўсё ж адрозніваецца.
Расійскі "Персіл" выглядае так: 5-15% аніённых ПАР, менш за 5% неіёнагенных ПАР, фасфанаты, мыла, энзімы, кансерванты, фарбавальнікі, аддушкі (парфумерная кампазіцыя).
А польскі — так: 5-15% аніённых ПАР, менш за 5% неіёнагенных ПАР, цэаліты, фасфанаты, полікарбаксілаты, ферменты, парфумерная кампазіцыя.
![Разница в качестве огромна. Химик — о составе российского и европейского Persil](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/c79a004c261102736f26bb61ecfde18b.png.png.webp?itok=xRRWmiOU)
Многія сусветныя брэнды сышлі з Расіі і Беларусі пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Некаторыя расійскія вытворцы карыстаюцца момантам і вырабляюць сваю прадукцыю пад падобнымі назвамі. Розніцу, як бачым, заўважыць не так лёгка — але яна ёсць і ў якасці, і ў складзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.